Как определить, достаточно ли вашему ребенку грудного молока?
Как определить, достаточно ли вашему ребенку грудного молока?
Руководство по кормлению ребенка, ориентированное на возраст!
Руководство по кормлению ребенка, ориентированное на возраст!
Советская деревня с 1977 по 1980 гг. Записки сельского учителя (часть 3)
Советская деревня с 1977 по 1980 гг. Записки сельского учителя (часть 3)
Ротавирус у детей. Как защитить ребенка от желудочного гриппа?
Ротавирус у детей. Как защитить ребенка от желудочного гриппа?
В Житомире в детском саду воспитательница снимала со спящих детей золото
В Житомире в детском саду воспитательница снимала со спящих детей золото

“Запальваем свечкі і таньчым на кухне, пакуль малая спіць”. Як захаваць рамантыку ў шлюбе

Працягваецца наш конкурс “Час для дваіх” пры падтрымцы аздараўленчага комплекса “Іслач-Парк” . Сення парадамі з намі падзеліцца Наталля.

Источник фото: архив героев

- Наша сям’я - гэта чацвера: я, мой муж Ігар, наша дачка Меліціна (якой зараз паўгады) і наш залацісты рэтрывер Харві (якому тры гады).

Пазнаёміліся мы з мужам больш за дзесяць год таму, калі я яшчэ навучалася ў школе, а лёс склаўся так, што вось ужо шосты год мы разам (тры з паловай з якіх у шлюбе).



Напэўна, нараджэнне дзіцяці - гэта своеасаблівае выпрабаванне для кожнай сям’і. І таксама выпрабаванне для пары. Па прафесіі я - юрыст, муж - кіраўнік праектаў у кампаніі, абодва зашмат часу аддавалі працы, а час для дваіх быў у нас вельмі каштоўным.

Разам у родавым аддзяленні

З нараджэннем дачкі яго каштоўнасць толькі ўзрасла. Нараджэнне Меліціны стала для нас яшчэ адным крокам яднання і ступілі гэты крок мы разам. Разам пачулі першы крык маленькай і пабачылі яе ў родавым аддзяленні.

Ребенок не разовьет в себе чувство собственного достоинства и здоровую гордость, если не будет преодолевать препятствия и добиваться чего-либо.

І няхай зашмат знаёмых і сяброў казалі мне, што знаходзіцца ў родавым аддзяленні з мужам – гэта ну зусім не рамантычна, у нас атрымалася паказаць самім сабе, што гэта яшчэ як рамантычна, а пасля нараджэння дачкі пяшчота і трапятанне адно да аднаго толькі ўзраслі.

Зараз я дакладна магу сказаць, што малое (а таксама тое, што мы прайшлі этап нараджэння дачкі разам) - гэта прынцыпова новы ўзровень нашага ўзаемаразумення ды ўзаемадапамогі.

Источник фото: архив героев

Актыўны лад жыцця

Ведаеце, мы з мужам да нараджэння Меліціны стараліся весці дастаткова актыўны лад жыцця: самастойныя падарожжы з сабакам і без па Еўропе, паспрабаваць горныя лыжы, дайвінг, пайсці ў горы ў Гішпаніі - гэта ўсё пра нас.

Нам вельмі хацелася, каб нараджэнне дачкі не стала ў гэтым ладзе жыцця кропкай, а толькі новым адчуваннем нашага жыцця. І пакуль у нас гэта атрымоўваецца, хоць, безумоўна, адно з адным мы праводзім значна меней часу.

Мажліва, зараз мы ўжо не даедзем да Францыі амаль за суткі на нашым невялічкім блакітным рэно, ці не паедзем з нашым залацістым рэтрыверам у іншы бок Прагі на метро, але дакладна знойдзем іншыя прыгоды.

Пайсці ўдваіх гуляць сабаку

Час ад часу мы можам пакінуць малую ўвечары з нашай сям’ёй і пайсці ўдваіх гуляць сабаку. Бачыце, як завядзенне залацістых рэтрывераў спрыяе часу, праведзенаму разам. Тады мы гуляем, гутарым, п’ем каву ды марым пра нашыя планы і новыя падарожжы.

Совет самый главный – хвалим на людях, ругаем наедине!

Напэўна, на жаль, зараз гэта амаль адзіны час, калі мы ўдваіх (калі не лічыць “у лодцы” сабаку). Канешне, з нараджэннем дзіця рамантыкі паміж бацькамі становіцца значна меней, але гэта толькі значыць, што прыходзіцца шукаць новыя мажлівасці і спосабы вынайсці штосьці новае для абодвух.

Разнастайныя нечаканасці

Нашу сям’ю ўзмацняюць нашыя рытуалы, якія мы стараемся паўтараць штогод. Да прыкладу, на дзень народзінаў мы робім адно аднаму разнастайныя нечаканасці.

Моманты нашага жыцця мы захоўваўваем у фотаздымках, з якіх штогод (год – я, год – муж) робім сямейныя календары, каб гледзячы на пэўны месяц на календары можна было ўзгадаць, якім цікавым гэты месяц быў у мінулым годзе.

Кожны Новы год мы святкуем у стылі пэўнай краіны (гэта датычыцца музыкі, кухні ды забаў), таму аліўе на нашым навагоднім стале не было ўжо пяць год. З кожным годам сямейных традыцый толькі дадаецца.

Источник фото: архив героев

Сумесныя падарожжы

Падтрымліваць рамантыку ў адносінах нам дапамагаюць сумесныя падарожжы, бо падарожжы – гэта заўсёды прыгоды, новыя цікавыя месцы, дзе можам быць толькі мы.

Сумесны далёкі шлях і доўгае планаванне самаго падарожжа – гэта для нас і рамантыка, і запал. Рамантыка – гэта сустрэць разам закат сонца, гледзячы на мора дзесьці ў грэчаскай вёсцы, дзе і па-ангельску ніхто не гаворыць; гэта апынуцца на вяршыні гары ў Гішпанскім мястэчцы, калі сонца ўжо апусцілася без мажлівасці дабрацца да гатэлю; гэта спазненні на самалёты і пасадкі не на тыя цягнікі.

Выполняйте сами то, чему хотите научить своего ребенка. Думайте, прежде, чем обещать, прежде, чем выражать сильные эмоции. В жизни ведь нет кнопки “назад”…

І ва ўсім гэтым галоўнае – гэта ўсмешка. Проста прымаць з усмешкай усё тое, што з намі адбываецца, не злавацца адно на аднаго, а проста пасмяяцца з абодвух і з сітуацыі. Атрымоўваецца так, што самыя дурацкія сітуацыі ой як прыўносяць рамантыкі.

Але, думаю, кожная сям’я ведае, што адносіны - гэта не толькі каханне, але і праца над сабой. Жыццё - яно няпростае, і праз два гады сумеснага жыцця і праз дваццаць, калі ты хочаш захаваць моцную сям’ю, проста на кожным этапе свае складанасці.

4 сакрэты сямейнага жыцця

Што датычыцца нас, я магу назваць чатыры асноўныя сакрэты сямейнага жыцця.

Источник фото: архив героев

Па-першае, вельмі важна быць камандай. Ведаеце, у розных складаных сітуацыях мы працуем, як адна каманда: калі я чагосьці не магу, не ўмею, не ведаю - ў гэтым мне дапаможа муж і наадварот.

Па-другое, важна размаўляць . Як проста, скажаце вы, - любая сям’я размаўляе кожны дзень. Але вельмі няпроста гледзячы ў вочы казаць тое, што думаеш, пра свае крыўды, страхі і думкі, прагаворваць складанасці і рабіць з іх высновы.

Па-трэцяе, мы лічым, што важна падтрымліваць шаленствы адно аднаго . Тое, што на першы погляд для аднаго можа паказацца поўным шаленствам, для другога - важная справа. Таму, тут галоўнае не зарубіць з самага пачатку, а дапамагчы.

Па-чацвёртае, абавязкова трэба прыўносіць у адносіны элемент нечаканасці . У штодзённым жыцці і так зашмат мітусні і хатніх спраў, дык чаму б не рабіць маленькія прыемныя сюрпрызы нават без нагоды, у звычайны дзень.

Как не допустить возникновение детских страхов: Все ваши запреты и требования выставляйте мягко, нейтральным тоном, без давления и криков.

Можна бясконца сумаваць пра тое, што не хапае ў жыцці рамантыкі, а можна проста шукаць яе ў кожным пражытым дні. Таму сёння ўвечары мы запальваем свечкі, наліваем келіх белага віна, ўключаем Фрэнка Сінатру і таньчым на кухне. Пакуль малая спіць. Пакуль усе спяць.